Квіткі на “Крамбамбулю” скончыліся за месяц да канцэрта

Канцэртнае агенцтва “Шаблі” паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках, што квіткоў на фестываль "Razmarozka 2013”, які адбудзецца 2-3 сакавіка ў Вільні, не засталося. Арганізатары падзякавалі наведвальнікам за актыўную цікавасць да імпрэзы і параілі не зацягваць з атрыманнем візы.

У першы дзень фестывалю выступяць гурт “Крамбамбуля” ды літоўскія дыджэі Xara Fedotova feat Karina Krysko, у другі — мінскае эксперыментальнае трыа “Port Mone” ды браты Донатас і Саўліўс Пятрейкісы, якіх беларусы ведаюць па леташнім фестывалі “Шаманы Шаблi”.

Клуб Forum Palace, дзе пройдзе фестываль, змяшчае каля 1500 чалавек, пераважную большасць квіткоў набылі менавіта беларускія аматары музыкі. На кожны дзень фэсту прадаваўся асобны квіток, адзначае арганізатар Уладзімір Шаблінскі, таму ў гэтыя дні ў Вільню паедзе каля 2000 беларусаў.

Нагадаем, што Амбасада Літоўскай Рэспублікі арганізавала візавую падтрымку ўсім уладальнікам квітка на фэст. Дакументы на візу прымаюцца да 22 лютага.

Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі