"Кукурузнік", які лётае над Мінскам, адпрацоўвае “планавыя палёты”

Самалёт пачаў лётаць у пятніцу прыкладна з 10-й гадзіны раніцы. Гэта выклікала шмат пытанняў у карыстальнікаў сацсетак.
130412_departamientsamalot.mp3
Супрацоўнік дэпартамента: "Гэта планавыя палёты ў аэрапорце "Мінск-1". Тая авіякампанія, якая там базуецца, проста выконвае планавыя палёты. Яны вылятаюць з аэрадрома і адпрацоўваюць задачы, якія патрэбныя для падтрымання тэхнікі пілатавання, для ўвядзення ў строй. Гэта самалёт АН-2, у народзе — кукурузнік".

У Дэпартаменце па авіяцыі дадалі, што сённяшняе добрае надвор'е спрыяе адпрацоўцы палётаў.

Нагадаем, што падобныя палёты "кукурузніка" над сталіцай адбываліся і ў красавіку 2012 года.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі