KOS.MOS.MUSIC NIGHT запрашае на паці ламаных рытмаў

10 снежня ў клубе Re:Public адбудзецца грандыёзнае начное паці KOS.MOS.MUSIC NIGHT. Акунуцца ў атмасферу глыбокіх і загадкавых ламаных рытмаў запрашаюцца сапраўдныя музычныя гурманы, знаўцы сучаснага электроннага мастацтва і старэйшыя адэпты сталічнай клубнай тусоўкі. Сярод удзельнікаў вечарынкі – адмысловыя госці з Масквы і Магілёва – CUTWORKS і PRYZMA адпаведна. А таксама REBORN, RED CATZ, PSHER, DIESE.ELLE і VJs ULTRAVISUAL GANG. Паці працягнецца з 23.00 да 6 раніцы. Кошт квітка – 40 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі