КНДР: пагроза ядзернай вайны стала рэальнай

У апублікаваным звароце МЗС КНДР да Савета бяспекі ААН гаворыцца, што "сітуацыя на Карэйскай паўвыспе вісіць на валаску з-за правакацый ядзернай вайны з боку ЗША і іх марыянетак у Паўднёвай Карэі". У Пхеньяне лічаць, што "пагроза ядзернай вайны... стала рэальнай", інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, у пачатку сакавіка Паўночная Карэя ў знак пратэсту супраць правядзення сумесных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі адмовілася ад усіх пагадненняў з паўднёвай суседкай, у тым ліку і аб ненападзе. Пхеньян неаднаразова пагражаў, што нанясе ракетныя ўдары па базах ЗША ў Ціхім акіяне і на кантыненце.

Паўднёвая Карэя чакае нападу з поўначы, узарвалася першая граната

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі