Класкоўскі: Мне пагражалі згвалтаваннем, калі не напішу прашэнне

У жывым эфіры
Еўрарадыё былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі заявіў, што у апошні час
адміністрацыя калоніі некалькі разоў прапаноўвала яму напісаць прашэнне аб
памілаванні. Прычым быў важны сам факт напісання паперы — не абавязкова было
нават прызнаваць віну.

110915 Klaskouski s.mp3

Спадар Класкоўскі таксама падцвердзіў, што у калоніі яму
пагражалі згвалтаваннем, калі ён адмовіцца падпісваць прашэнне аб памілаванні.“Так,
так. Тым болей, як я зразумеў, вырашылі праз іншых зняволеных дзейнічаць. У
розных калоніях ёсць розныя людзі. Пакаранне праз іх, скажам так.На гэты конт
будзе асобнае інтэрв’ю, Каб па вяршкам нічога не  расказваць. Агульнаеуражанне каб не
размазваць. Разумееце. Больш грунтоўны нейкі матэрыял”,
— расказаў
Класкоўскі-малодшы.

Нагадаем, што
ўчора на свабоду выйшлі яшчэ 11 палітвязняў. У адрозненне ад папярэдніх
памілаваных, амаль ніхто з іх не пагадзіўся падпісваць прашэнні аб памілаванні.

Таксама ўчора стала вядомая заява палітвязня Міколы Статкевіча, прададзеная па тэлефоне праз дачку, што ў шклоўскай калоніі палітычным пагражалі згвалтаваннем, калі яны не падпішуць паперу з просьбай аб памілаванні.

Фота — svaboda.org

Тэгі: 
Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі