Кіраўнік Бабруйска прапанаваў моладзі “фільтраваць” інфармацыю

Пра гэта старшыня Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў заявіў падчас ідэалагічнай сустрэчы са студэнтамі мясцовага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа.

У сваёй ідэалагічнай лекцыі Бонахаў расказваў, як у краіне ўсё працуе і развіваецца, а за мяжой праз сацыяльныя сеткі звяргаюцца рэжымы і адбываюцца беспарадкі на вуліцах, паведамляе Бабруйскі рэгіянальны партал.

Галоўны ідэолаг гарвыканкама Аляксандр Маркачоў расказваў навучэнцам пра сацыяльныя сеткі і пытаўся, што атрымалі людзі, якія выходзілі на вуліцы пляскаць у ладкі. На яго думку, праз такія акцыі адпрацоўваюцца мільёны еўра. Нагадаем, што на сёння прызначаная чарговая "маўклівая акцыя". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі