Хлопец, які заступіўся за безбілетніка, атрымаў штраф у Br700 тысяч (відэа)

Ён працуе звычайным электрыкам на адным з мінскіх прадпрыемстваў. У інтэрв’ю “Нашай ніве” адразу пасля суда хлопец заявіў, што заўсёды заступаецца ў транспарце за безбілетнікаў і будзе рабіць гэта і надалей.

Алег пры гэтым не мае прэтэнзіяў да міліцыянтаў, бо прызнае — не падпарадкаваўся. Таксама ён кажа, што ў часе бойкі ўдарыўся галавой аб сценку і таму быў у крыві.

Нагадаем, што ўчора, 25 траўня ў аўтобусе №38 здарыўся канфлікт паміж студэнтам-безбілетнікам і кандуктарам. Алег заступіўся за студэнта. Кандуктар у сваю чаргу звярнуўся па дапамогу да міліцыянта, што ехаў у аўтобусе. Пасля гэтага пачалася бойка.

Між тым на сайце ГУУС Мінгарвыканкаму сёння з'явілася відэаінтэрв'ю з Алегам Кудрачовым.

Фота: "Наша ніва"


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі