Ірына Халіп вылятае ў Варшаву на сустрэчу з Андрэем Саннікавым

Напрыканцы сакавіка, як інфармуе БелаПАН, Халіп збіраецца з'ездзіць у Маскву. Там яна прыме ўдзел у рэдакцыйных мерапрыемствах "Новай газеты", супрацоўніцай якой з'яўляецца.

Нагадаем, што журналістцы, за якой усталявалі прафілактычнае назіранне, дазволілі выехаць у Вялікабрытанію для сустрэчы з мужам і ў Расію ў "Новую газету". У Беларусь Халіп павінна вярнуцца да 3 красавіка.

Па словах Халіп, у Варшаве яна прабудзе пяць дзён. Зваротны квіток яна ўзяла на 12 сакавіка.

Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі