Ірына Халіп: Планую сустрэць з мужам яго дзень нараджэння

Нагадаем, што асуджанай па "справе 19 снежня" Ірыне Халіп забаронена пакідаць Мінск, для яе існуе каменданцкая гадзіна. Аднак учора яна атрымала дазвол на выезд да Андрэя Саннікава і ў Маскву ў рэдакцыю "Новай газеты", дзе яна працуе. Дазвол дзейнічае да 3 красавіка.

Халіп: "Я планую паехаць да мужа, каб адзначыць разам яго дзень нараджэння. У яго дзень нараджэння 8 сакавіка. Вось я зараз і буду планаваць паездку так, каб мы апынуліся разам у яго дзень народзінаў".

Па словах журналісткі, у Маскву яна паедзе пасля вяртання ад мужа. Яна мяркуе, што часу да 3 красавіка хопіць.

Халіп кажа, што міліцыянты паабяцалі, быццам на час да 3 красавіка з яе здымуць усе абмежаванні. Аднак яна плануе яшчэ асобна даведацца, ці не ўзнікнуць у яе праблемы на мяжы пры выездзе з Беларусі.

Фота — bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі