Інжынер віцебскай станцыі тэхагляду асуджаны за хабар

У сярэднім сума “ганарару” складала 200-300 тысяч рублёў. Следства выявіла 13 эпізодаў хабарніцтва ў гэтай справе.

Затрыманы з палічнымі 30-гадовы віцеблянін ва ўсім прызнаўся і актыўна спрыяў следству. У выніку яго асудзілі на чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на пяць гадоў. Прысуд набыў законную моц, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі