Ініцыятары "маўклівых акцый" агучылі патрабаванні на 21 верасня

У спіс патрабаванняў уваходзяць наступныя:

1. Гарантыя недатыкальнасці ўкладаў і ашчаджэнняў грамадзян.

2. Індэксацыя заробкаў, пенсій і дапамог. Іх прапануюць суаднесці з сярэднімі па стане на травень 2010 года (да перадвыбарнага павышэння) і рынкавым курсам рубля.

3. Курс Нацбанку павінен фармавацца ў адпаведнасці з рынкавым коштам.

4. Шырокая і адкрытая грамадская дыскусія пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне. Дэбаты мусяць прайсці на дзяржаўным тэлебачанні, радыё, на старонках газет і часопісаў з удзелам прадстаўнікоў улады, апазіцыі, экспертаў і эканамістаў — як айчынных, так і замежных.

5. Стварэнне камітэта па эканамічнай сітуацыі і рэформах. У яго прапануецца ўключыць вядучых эканамістаў краіны, банкіраў, прадстаўнікоў бізнэсу, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў дзяржаўных і незалежных прафсаюзаў.

Таксама ініцыятары "маўклівых акцыяў" патрабуюць неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў і праваабаронцаў. Яны патрабуюць правесці рэальныя дзеянні па выратаванні беларускай мовы.

Акрамя таго ініцыятары "маўклівых акцый" патрабуюць увесці ільготны ці бясплатны праезд на грамадскім транспарце для навучэнцаў і студэнтаў усёй краіны, а не толькі сталіцы. Таксама яны дамагаюцца вольнага продажу валюты без прад'яўлення дакументаў і рэгістрацыі куплі-продажу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі