Hurts - "лепшая канцэртная каманда мінулага лета"!

Hurts сталі "Лепшай канцэртнай камандай мінулага лета". Так падчас галасавання вырашылі чытачы брытанскага музычнага часопіса New Musical Express. Рэйтынг будаваўся на адзнацы канцэртнай дзейнасці і іншай актыўнасці папулярных гуртоў і выканаўцаў. У выніку, у брытанскага дуэта Hurts атрымалася абыйсці такіх масцітых зорак як Muse, Kasabian, My Chemical Romance і Pulp. Другое месца ў рэйтынгу занялі Kaiser Chiefs, а трэцімі сталі The Killers. Адзначым, што сёлета Hurts ужо атрымалі ад чытачоў NME званне лепшага канцэртнага акту на фестывалі Гластанбэры, а перад гэтым - былі прызнаныя "лепшым новым гуртом" на цырымоніі NME Awards. Нагадаем, што ацаніць усе вартасці брытанскага электрапоп-гурта можна будзе на мінскім канцэрце, які запланаваны на 11 кастрычніка ў Палацы Спорту.

Фота: www.closelobster.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі