Храм Магілы Гасподняй у Іерусаліме пагражае страйкам
Храм можа зачыніцца для пілігрымаў на знак пратэсту супраць дзеянняў ізраільскай водаправоднай кампаніі.
Банкаўскі рахунак царквы, якая лічыцца адной з найбольш шанаваных хрысціянамі святыняў, замарозілі на патрабаванне кампаніі Hagihon, якая пастаўляе ваду для храма. Фірма заявіла, што храм вінаваты ёй 2,3 мільёна долараў.
Царква сцвярджае, што яна стагоддзямі атрымлівала ваду бясплатна і гэта стала традыцыяй. Hagihon кажа іншае: пастаўлялі ваду ў доўг цягам 15 гадоў, цяпер запазычанасць трэба пагасіць.
Наконт бясплатных паставак вады існавала толькі вусная дамоўленасць паміж Грэка-праваслаўным патрыярхатам Іерусаліма і мэрыяй гораду, перадае ВВС.