Hair Peace Salon спрычыніліся да музыкі каранёў (слухаем!)

Як узгадвае лідар Hair Peace
Salon Алег Вяль
, намер папрацаваць з этна-джазавым гуртом “Акана” з’явіўся яшчэ
2 гады таму. Але толькі цяпер кампазіцыя “Гарэла сасна” атрымала патрэбнае
гучанне. У выніку, беларуская народная песня ў выкананні спявачкі Ірэны Катвіцкай
як ручай уварвалася ў мора брыт-року ад беларускіх джэнтэльменаў і набыла
нечаканую афарбоўку.

garela_sasna_-_akana_feat._hair_peace_salon_i.katvickaya_a.vyal_.mp3 Гарэла сасна - Ірэна Катвіцкая feat. HAIR PEACE SALON (І.Катвіцкая, А.Вяль)

Нажыва песня “Гарэла сасна”
будзе прадстаўленая падчас прэзентацыі дэбютніка HPS у “Рэпабліку”, якая
намечаная на 11 кастрычніка.

А ўвогуле, у Hair Peace
Salon
шмат добрых навін. Паралельна з працай над новымі песнямі, каманда рыхтуе
паўтарагадзінную акустычную праграму, з якой збіраецца выправіцца ў тур па
Беларусі. А вось для канцэртаў ва Ўкраіне і Расіі Hair Peace Salon
распрацоўваюць адмысловую праграму і рыхтуюць да паказу новы кліп!