Гурт Wasp’n’Hornet прэзентаваў сваё апошняе трэшовае відэа (глядзець)
На песню, якая вучыць радавацца жыццю як дзіця.
Мінская каманда прадставіла кліп на новы трэк “Skeletons, Robots and Dinosaur”.
Як тумачыць аўтар відэа і фронтмэн гурта Віталь Сідарук парталу 34mag.net, песня “Skeletons, Robots and Dinosaur” пра чалавека, які ад лішку забаваў дарослага жыцця развучыўся радавацца, і гэта яго моцна збянтэжыла. Мараль песні – у закліку да таго, каб берагчы ў сабе ўменне па-дзіцячаму здзіўляцца таму, што адбываецца навокал.
Тым часам у сваім Фэйсбуку музыкі адзначаюць, што гэта доўгачаканы для іх кліп, і ён стаў свайго роду мастацкім даследаваннем прастораў дэкадансу. Аднак гэта апошняя праца Wasp’n’Hornet у падобным жанры.
Асабліва гурт раіць паглядзець відэа аматарам брэйк-біту і просіць перад праглядам прыбраць дзяцей ад экранаў.
А ў канцы лета Wasp’n’Hornet плануюць прадставіць яшчэ адно відэа, якое адкрые новую старонку іх кліпаграфіі.
Фота: sur.by