Гурт RU.ST адчувае недахоп “Тёток и алкоголя”

Мінскі блюз-рок-гурт RU.ST скончыў працу над альбомам пад назвай “Тётки и алкоголь”, які, па словах музыкаў, стылістычна на папярэднімя працы каманды: “крыху хард-року, крыху фанку, крыху панку…”

“Назва альбома адлюстроўвае і ўнутраную канцэпцыю дыска, — усміхаецца гітарыст гурта Андрэй Руст. — Тое, чаго не хапае ўсім рок-н-рольшчыкам і тое, з-за чаго рок-н-рольшчыкамі становяцца — не хапае цётак і не хапае алкаголю. Там дзесяць песень і ўсе яны прысвечаныя цёткам ды алкаголю. Будзе сурова, па-мужчынску ды рок-н-рольна!”


Некаторыя песні пласцінкі можна было пачуць падчас канцертаў гурта, а трэк “Сара-Джессика Паркербыў прэзентаваны яшчэ на пачатку гэтага года, як папярэднік альбома. Але музыкі адзначаюць, што палова новага альбома яшчэ нідзе ніколі не выконвалася.

Трэці студыйны дыск гурта RU.ST будзе прэзентаваны 5 студзеня ў клубе TNT, там жа яго будуць раздаваць у якасці падарунка на ўваходзе. Праўда, аформіць пласцінку паўнавартасна музыкі не паспяваюць, таму, хутчэй за ўсё, гэта будуць звычайныя матрыцы ў белых канвертах. Але крыху пазней альбом “Тётки и алкоголь” усё ж можна будзе набыць у класічным выглядзе і знайсці ў вольным доступе ў інтэрнэце.

Фота: Юра Сідун generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі