Гурт "7Б" адкрыў серыю новых Бульфэстаў (Фота, відэа)

120425 Malina Bulfest.mp3

Папулярныя ў мінулым годзе канцэртныя версіі праграмы "Бульбокс" нарэшце аднавіліся. На чарговым "Бульфэсце", які днямі прайшоў у клубе Re:Public, выступілі гурты BosaeSonca, Sonika ды расійскі калектыў "". Прычым, нягледзячы на знакамітага хэдлайнера, ў зале было багата людзей, якія прыйшлі менавіта на беларускія гурты.


"Як бы гэта парадаксальна ні гучала, бо гурт BosaeSonca пакуль не выдаў ніводнага альбома, не зрабіў нічога вартага ды заўважнага, але тым не менш я бачыў са сцэны, калі не некалькі дзесяткаў, то дакладна з дзесятак чалавек, якія прыйшлі менавіта на нас, - распавядае ў захапленні лідар BosaeSonca Алесь Кот-Зайцаў. - І гэтым я вельмі даражу, бо гэта вельмі важна, калі прыходзіць няхай і дзесятак чалавек, але прыходзіць на цябе".


Гурт Sonika, які стаў вядомым дзякуючы ўдзелу ў першы беларускі серыяле "Вышэй за неба" і з'яўляецца аўтарам асноўнага саўндтрэка да яго, падалося запрасіў на канцэрт усіх сваіх сяброў, аднакласнікаў ды аднагрупнікаў.

Падчас іх выступу пад сцэнай сабралася самая малодшая частка наведвальнікаў канцэрту. Праўда, калі музыкі скончылі свой сэт, амаль усе іх прыхільнікі кудысьці зніклі, абсалютна не праявіўшы цікавасці да "".


"Я не магу сказаць, што я быў прыхільнікам "", але сёння я паслухаў і зразумеў, што ведаю значна больш іх песень, чым думаў раней. - кажа Алесь Кот-Зайцаў і пацвярджае, напэўна, самую частую тэму, якую абмяркоўвалі наведвальнікі канцэртаў. - Я зараз гляджу на сцэну і разумею, што гэта вельмі таленавіта, гэта вельмі класна і гэта нашмат больш, чым я чакаў".



Але пры гэтым, варта адзначыць, такіх сапраўды фанатычных прыхільнікаў, як у гурта "", вельмі рэдка сустракаеш. Некалькі групак моладзі крычалі ў падтрымку гурта так, што пад канец канцэрту засталіся без голасу.

На танцполе звычайныя аматары песень гурта баяліся падыходзіць да такіх фэнаў, бо скакалі яны што шалёныя. У выніку ў натоўпе пад сцэнай было некалькі пустых месцаў, у якіх таньчылі пару чалавек.


Дарэчы, гучалі ўсе тры калектывы дастаткова добра, нават словы песень можна было разабраць. У пэўны момант узнікла ўражанне, што ў клубе Re:Public нарэшце вырашылі пытанне з агульнай акустыкай будынку. Але выпаданні вакалу, ці замоцнае выпаўзанне басоў, якое здаралася час ад часу, усё ж абверглі гэтыя спадзяванні.

Пасля выканання асноўнага хіта "Молодые ветра", людзі пачалі паціху выходзіць з клубу, і на апошнія песні "бісаў" засталіся толькі сапраўдныя прыхільнікі.


"Наступны "Бульфэст" абавязкова будзе!" - паабяцалі арганізатары, але больш дакладнай інфармацыі пакуль не агучылі.


"Я не хачу скардзіцца, але ў Беларусі вельмі складана штосьці планаваць на будучыню, - кажа адзін з арганізатараў "Бульфэсту". - У самы бліжэйшы час, можа быць у новым сезоне, пачынаючы з верасня-кастрычніка "Бульфэст" яшчэ сябе пакажа. Мы абавязкова прывязем у новым сезоне некалькі цікавых і вартых гуртоў. Мне, напрыклад, вельмі хацелася б пабачыць гурт "Спорт", калі яны ўсё ж такі яшчэ існуюць".



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі