Грыбаўскайтэ не падтрымлівае эканамічныя санкцыі супраць Мінска

Даля Грыбаўскайтэ кажа, што заходнія эканамічныя санкцыі памяншаюць залежнасць Беларусі ад Захаду ці ад любога ўплыву Захаду, перадае DELFI. Па яе словах, казаць пра санкцыі палітычна модна, але вынікі больш за ўсё датычаць людзей.

Нагадаем, ЕС на мінулым тыдні павялічыў "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў, неўязных у Еўрасаюз. Плануецца, што ў сакавіку ў спіс неўязных могуць унесці таксама чатырох беларускіх алігархаў, блізкіх да ўлады.

Эканамічныя санкцыі Еўрасаюза пакуль што закранулі толькі кампаніі Уладзіміра Пефціева.

Фота: luxkharkov.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі