Сюжэт пра гэта паказалі ў навінах гродзенскай абласной тэлевізіі 20 верасня. Старэйшы памочнік пракурора Святлана Нанкевіч звярнулася да жыхароў вобласці: “Моладзь! Бяздумна паддаючыся на правакацыі, вы можаце нашкодзіць сваёй будучыні”. Бацькам яна параіла сачыць, чым займаюцца дзеці.
Нагадаем, на сераду 21 верасня запланаваная чарговая “маўклівая” акцыя пратэсту.