Гомельскія чыноўнікі заступаюцца за прадпрымальнікаў

Такое рашэнне прынятае 23 кастрычніка на нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі выканаўчай улады, уласніка гандлёвага цэнтра і прадпрымальнікаў, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што 5 кастрычніка "Сакрэт" перайшоў да новага ўладальніка. Той узняў арэндную плату з 45 да 120 еўра за квадратны метр. У ГЦ працуюць каля 400 прадпрымальнікаў. 23 кастрычніка яны правялі страйк. Таксама прадпрымальнікі перадалі ў міліцыю калектыўны зварот з нагоды магчымага махлярства з боку новага ўласніка.

Гомельскія чыноўнікі звяртаюць увагу на тое, што прадпрымальнікі самі падпісалі згоду на скасаванне ранейшых дамоваў арэнды. Гэтым скарыстаўся новы ўладальнік будынку і ўзняў кошт арэнды. Цяпер прадпрымальнікі сцвярджаюць, што яны скасавалі дамову, таму што іх ашукалі, кіраўніцтва цэнтра злоўжыло іх даверам.

Чыноўнікі рэкамендавалі ўласніку "Сакрэта" не ўздымаць кошт арэнды. Таксама з парады чыноўнікаў прадпрымальнікі напісалі новаму ўласніку заявы пра жаданне працягнуць арэнду на ранейшых умовах. Пры судовым разглядзе гэтыя звароты будуць разглядацца як волевыяўленне прадпрымальнікаў.

Калі да 1 лістапада ўласнік і прадпрымальнікі не дамовяцца, канфліктную сітуацыю будзе вырашаць гаспадарчы суд.

Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі