Гімнаст Дзмітрый Каспяровіч завяршыў выступы за зборную Беларусі

Каспяровіч быў запрошаны туды ўвосень мінулага года з перспектывай працаўладкавання. Першапачаткова беларускаму спартоўцу ў Манрэалі вызначылі двухмесячны тэрмін стажыроўкі, які мінуў у снежні 2012 гады. Аднак, адзначае БЕЛТА, трэніровачныя курсы былі падоўжаныя да лютага 2013 года.

Нагадаем, што 35-гадовы спартовец выступаў за Беларусь на Алімпіядах 2008 і 2012 гадоў. Пасля Алімпійскіх гульняў у Лондане Каспяровіч не выступаў на буйных турнірах па спартовай гімнастыцы. Па словах трэнера, гімнаст не плануе рыхтавацца да далейшых міжнародных спаборніцтваў.

Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі