Фюле: ЕС працягне ўжываць санкцыі супраць тых, хто парушае правы чалавека

“Еўрасаюз будзе працягваць ужываць санкцыі супраць тых, хто парушае правы чалавека”, — так еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле пракаментаваў папаўненне “чорнага спісу” беларускіх чыноўнікаў, перадае з Бруселя карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук.

Нагадаем, Савет міністраў замежных спраў Еўрасаюза дадаў да спісу яшчэ 16 чалавек. Сярод іх — міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян, а таксама пракуроры і суддзі, якія, на думку еўрапейскіх палітыкаў маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека.

Валерый Камісараў (суддзя)
Уладзімір Сцяпурка (суддзя)
Сяргей Хрыпач (суддзя)
Васіль Назаранка (суддзя)
Вольга Камароўская (суддзя)
Вікторыя Зайцава (суддзя)
Тамара Унукевіч (суддзя)
Ігар Крот (суддзя)
Уладзімір Хробастаў (суддзя)
Людміла Ігнатовіч-Мішнева (пракурор)
Сяргей Ярмаліцкі (начальнік шклоўскай калоніі)
Аляксандр Кавалёў (начальнік калоніі ў Горках)
Уладзімір Палуян (міністр па падатках і зборах)
Уладзімір Корнаў (суддзя)
Максім Шастакоў (пракурор)
Вольга Герасімовіч (пракурор)

Цяпер у "чорным спісе" 208 прозвішчаў.

Разам з тым, у сваім выступе перад журналістамі Фюле зазначыў, што ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную супольнасць у Беларусі.

“Еўрасаюз шукае новыя шляхі і магчымасці для падтрымкі дэмакратычнага грамадства ў Беларусі”, — сказаў еўракамісар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі