Францужанка сустрэла Новы год пад замком у супермаркеце

Як інфармуе ВВС, францужанка пачулася кепска і пайшла ў прыбіральню. Вярнуўшыся ў залу, яна пабачыла, што крама пустая і зачыненая на ўсе замкі. Яна некалькі разоў націскала "трывожную кнопку", але ахова не адрэагавала.

Кіраўніцтва супермаркета, просячы прабачэння ў кліенткі, сказала, што сістэма ў святочныя дні зрэагавала б толькі на ўварванне ці рух тавараў у зале. Яе сігнал мог бы прыняць толькі дзяжурны.

У аўторак раніцай жанчыну знайшоў мэнэджар крамы. Жанчына ўначы не змагла паспаць, але ў цэлым пачувалася нядрэнна. Тым не менш, яе адвезлі ў лякарню на праверку.

Фота — Depositphotos