Еўрапейскія пенсіянеры патрабуюць свабоды беларускім палітзняволеным

Рэзалюцыю "Па вызваленні беларускіх палітычных зняволеных" прынялі нядаўна ў Аўстрыі прадстаўнікі пенсійных арганізацый. З ініцыятывай такога дакумента выступіў прэзідэнт Еўрапейскага Саюза Пенсіянераў (ЕСП) Бернхарт Вормс, паведамляе сайт незарэгістраванага грамадскага аб'яднання беларускіх пенсінераў "Наша пакаленне", які мае статус назіральніка ў ЕСП.


"Мы, сябры Еўрапейскага Саюза Пенсіянераў,... выказваем поўную падтрымку беларускім дэмакратычным актывістам, стоячы пляскаючы ім. Апладысменты сімвалізуюць тое, што нашы сэрцы і думкі сёння побач з тымі, хто хоча жыць у вольнай краіне", — гаворыцца ў рэзалюцыі.


Еўрапейскі Саюз Пенсіянераў далучаецца да патрабаванняў міжнароднай супольнасці неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць жорсткія разгоны мірных дэманстрацый і пераслед дэмакратычных актывістаў, забяспечыць свабоду прэсы і праводзіць свабодныя, справядлівыя выбары, абвяшчае рэзалюцыя. Адзначым, што ЕСП яднае 1,3 млн пажылых людзей у 27 краінах ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі