Еўрадэпутат Марэк Мігальскі заступіўся за Івана Шылу

Дэпутат заклікае
польскіх дыпламатаў паўплываць на вызваленне маладафронтаўца. Нагадаем, што 14
лютага Івана Шылу затрымалі міліцыянты. Гэта адбылося напярэдадні ўручэння
маладафронтаўскай прэміі "Люблю Беларусь".

Пазней стала
вядома, што Шыла павінен адседзець 22 сутак за леташнюю акцыю падтрымкі Змітра
Дашкевіча каля калоніі ў Горках, а таксама за ўдзел у летніх акцыях пратэсту ў
Салігорску.