ЕС і Савет Еўропы нагадалі Беларусі пра мараторый на смяротную кару

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і Генеральнага сакратара Савета Еўропы Турб'ерна Ягланда. Дакумент прыняты 10 кастрычніка, у Міжнародны дзень супраць смяротнай кары. Еўрачыноўнікі нагадалі, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываецца гэты від пакарання.

Акрамя таго, з заклікам адмяніць смяротную кару ў Беларусі выступіла праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя", перадае БелаПАН. Па звестках праваабаронцаў, з 1991 года ў нашай краіне гэтак былі пакараныя больш за 400 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі