ЕС: Беларусь чакаюць вельмі жорсткія санкцыі

Пра гэта Вярхоўны прадстаўнiк ЕС па знешняй палiтыцы, а таксама старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк заявілі на сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных колаў Беларусі.
Еўрасаюз можа ўвесці не толькі палітычныя, але і эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, калі палітвязні не будуць тэрмінова вызваленыя. Пра гэта заявілі старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк і Вярхоўны прадстаўнiк ЕС па знешняй палiтыцы Кэтрын Эштан на сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных колаў нашай краіны. 

“Мы чакалі Вас ад 19 снежня. Мы добра ведаем, што нам трэба змяніць нашу палітыку ў дачыненні да Беларусі...,
 – заявіў Ежы Бузэк у вітальным слове. – Усе, хто цяпер тут прысутнічае, насамрэч з’яўляюцца пераможцамі ў апошніх выбарах. Мы звяртаемся да іх па парады, якім чынам Еўрапейскаму Саюзу трэба дзейнічаць адносна цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. 

Па-першае, мы чакаем неадкладнага поўнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Іншых варыянтаў, калі нехта хоча якіх-небудзь адносінаў з намі, няма. Па-другое, трэба аказаць належную медыцынскую дапамогу ўсім, хто мае ў ёй патрэбу, пасля тых падзей, што мелі месца пасля 19 снежня. Мы таксама чакаем, што ўсе еўрапейскія інстытуты перагледзяць падставы нашых адносін з Рэспублікай Беларусь. Пасля 19 снежня змянілася вельмі шмат, і нашы адносіны таксама павінныя змяніцца. 

У некаторых краінах Еўрасаюза быў падобны да беларускага досвед. У маёй роднай краіне ўсё пачалося з “Салідарнасці”. Ваенны стан толькі адклаў непазбежнае. Я ўпэўнены, што таксама здарыцца і ў Беларусі. Я ўпэўнены, што ў выніку пераможа беларускі народ. Хутка надыдзе час свабоды і дэмакратыі. Я хацеў бы запэўніць беларускі народ у нашай наймацнейшай з ім салідарнасці”.




На сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрасаюза былі Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнік штаба Андрэя Саннікава Віктар Івашкевіч, прадстаўнік Віталя Рымашэўскага Дзяніс Садоўскі, Сяргей Калякін і дачка Уладзіміра Някляева Ева. Па яе словах,Брусель заняў жорсткую пазіцыю ў дачыненні да падзеяў у Беларусі. 

Някляева:
 “Ужо відавочна, што будуць не толькі візавыя санкцыі, але і эканамічныя. Пазіцыя Еўрасаюза такая, што яны будуць ціснуць на урад, але падтрымліваць грамадскасць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі