Эксперта, які не правёў дактыласкапію абвінавачванага ў тэракце, асудзяць?

Як адзначае БЕЛТА, эксперта вінавацяць у службовай халатнасці. 

Следства сцвярджае, што 20 студзеня 2009 года ў гарадскім ваенкамаце міліцэйскі эксперт не правёў дактыласкапію прызыўніка. Ён паверыў на слова маладому чалавеку і напісаў у асабістую справу прызыўніка, што той раней прайшоў дактыласкапію і яе можна паўторна не праводзіць. Такім чынам, кажа следства, інфармацыя пра маладога чалавека не трапіла ў банк дактыласкапічных даных і яго не правералі на датычнасць да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года.

Нагадаем, што ў мінскім Доме правасуддзя ідзе працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым. Іх вінавацяць у арганізацыі выбуху ў метро, выбуху на 4 ліпеня 2008 года, шэрагу выбухаў у Віцебску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі