Эколаг звярнуўся да новага кіраўніка Белавежскай пушчы

У адкрытым лісце да дырэктара нацыянальнага парку кандыдат біялагічных навук называе сябе “жыхаром Белавежскай пушчы” і прапануе нядаўна прызначанаму на месца Мікалая Бамбізы Аляксандру Бураму шляхі выйсця з “трагічнага стану Белавежскай пушчы”.

Найперш спадар Казулька прапануе пашырыць запаведны статус на ўсю гістарычную тэрыторыю пушчы. Ён заклікае новага дырэктара “не быць эка-кілерам Пушчы, як яго папярэднік”, а гэта значыць спыніць вырубку рэліктавых дрэваў, геаметрычныя пасадкі лесу, меліярацыйныя працы і абмежаваць камерцыйна-турыстычную дзейнасць.

Нядаўна спадар Казулька атрымаў адказ на свой зварот у прэзідэнцкую Адміністрацыю, паведамляе сайт  bp21.org.by. Змест яго сугучны лісту да дырэктара Бурага. У адказе ёсць пазітыўныя моманты. Мабыць, гэта натхніла навукоўца на працяг эпісталярнай барацьбы.

Нагадаем, што цягам 1998 — 2001 гадоў Георгій Казулька быў намеснікам дырэктара Нацыянальнага парка Белавежская Пушча па навуковай працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі