Што беларусы купляюць у секс-шопах?

121106_savi4_sex6op.mp3

Наведванне секс-шопа, што на "Камароўцы", я прынцыпова аднесла на вечар, каб не пры ўсім народзе. Мужчынская палова рэдакцыі, неяк даведаўшыся пра мой ваяж, літаральна праводзіла словамі: і сабе што-небудзь прыдбай!
Прабраўшыся да секс-шопа агародамі, трапляю да маладых кансультантак Таццяны і Наталлі.


“Я спачатку нікому не расказвала, што працую ў секс-шопе, але потым знаёмыя даведаліся і ўспрынялі гэта на ўра. Маўляў, у нас ёсць асабісты кансультант па секс-прыборах!” — расказваюць прыгажуні.

Таццяна рэкамендуе не губляцца, але ад колькасці і колераў вібратараў у мяне проста разбягаюцца вочы: чорныя, ружовыя, зялёныя, празрыстыя і колеру цела. А таксама з большага чорныя і чырвоныя пеньюары. Як уявіла сябе ва ўсім гэтым! Ёсць цацкі і для мужчын — усялякія колцы, ланцужкі, кайданкі і іншыя.


Адразу пасля адкрыцця наведвальнікі "Камароўкі" саромеліся заходзіць. Але праз паўгода….

Зараз дзяўчаты нават рэкамендуюць кожнай беларусцы мець дома вібратар.


“Паглядзіце на немак. У іх амаль што ў кожнай ёсць дома цацка, і яны больш спакойныя”.


Дзяўчаты падсумоўваюць статыстыку: ініцыятарам наведвання секс-шопу звычайна выступае той, хто больш актыўны ў ложку.


“Жанчыны больш саромеюцца, а вось мужчыны больш разняволеныя. Нават калі праз інтэрнет замаўляюць жанчыны, кур’ер прывозіць тавар і жанчына часцей хаваецца. І вібратар выбірае мужчына. Дарэчы, мужчыны часта купляюць вібратары… у падарунак жанчыне”.


Таццяна расказвае, што сярод пастаянных пакупнікоў ёсць і дзядулі з бабулямі па 70-80 гадоў.


“Моладзь больш смелая, больш грубая, калі так казаць. Ёсць нават кліенты па 70 гадоў! Ах, нашыя дзядулі і бабулі! Яны вельмі ветлівыя, вельмі акуратныя і спакойныя людзі”.


Цікаўлюся, што ў секс-шопе карыстаецца найбольшым попытам. Аказваецца, беларусы галасуюць за класіку:

"Звычайна класічныя вібратары. Анальны корак па папулярнасці даганяе вібратар".


З выбарам вібратара таксама не ўсе так проста. Дзяўчаты ставяцца да выбару цацкі вельмі адказна.


“Прыходзяць разам з сяброўкамі, шушукаюцца. Часта выбіраюць такі вібратар, каб быў падобны да хлопцавага”.


А замест усялякіх касцюмаў для ролевых гульняў беларускі аддаюць перавагу сеткам на ўсё цела, бо так адчуваюць сябе больш сексуальнымі.


“Беларусы проста вельмі любяць сетку! Быццам бы апрануты, быццам бы і не. У многіх людзей комплексы, і гэта нармальна. Але дзяўчаты гавораць, што калі апранаюць гэтую сетку, адчуваюць сябе закрытай і абароненай!”.


Кансультанткі расказваюць, што ледзь не для кожнага кліента прыходзіцца падбіраць нейкі інтым зносін.


“Яны расказваюць пра свае праблемы, цікавяцца. І калі пакупнікі прыходзяць у краму, нават цікавяцца, калі будзе іх прадавец, і да іншых не ідуць”.


Наталля расказвае, што цяжэй за ўсе працаваць з замежнікамі.


“Не ведаюць, што і як, і не могуць сказаць, што ім патрэбна! Даводзіцца вельмі груба тлумачыць, як выкарыстоўваюцца секс-цацкі. Тады ў іх адно пытанне: а вы можаце нам паказаць, як гэта будзе? Што застаецца рабіць у гэтых сітуацыях, бо я разумею, што мяне спрабуюць выбіць з каляіны. Я проста не заўважаю такія пытанні”.


Таццяна і Наталля расказваюць і пра кошты. Кошты на секс-цацкі вельмі розныя. Самыя простыя пачынаюцца ад 40 тысяч рублёў. А самая папулярная пакупка — той самы вібратар — каштуе ад 100 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі