"Дынама" атрымае "бронзу" чэмпіянату Беларусі па футболе

Мінскае “Дынама” выйграла 2:0 у аўтсайдэра “Тарпеда-БелАЗ” і зацвердзілася на трэцяй пазіцыі турнірнай табліцы. Яго найбліжэйшы пераследнік “Гомель” прайграў “Нёману” 0:1 і такім чынам не здолеў скараціць розніцу ў ачках, ён застаецца на 4-м месцы.

Іншыя вынікі матчаў: “Шахцёр” — “Белшына” — 3:1, БАТЭ — “Славія” — 0:0, “Мінск” — “Брэст” — 0:0.

Нагадаем, што “золата” чэмпіянату датэрмінова атрымаў БАТЭ, а другое месца, таксама датэрмінова, аслупаваў за сабой “Шахцёр”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі