Драўлянага ідала даставілі ў спецыяльны пакой для даследаванняў

Расонскага ідала, які праляжаў амаль тыдзень у вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, нарэшце занеслі ў адмысловы пакой. Там цяпер над ім будуць праводзіць даследаванні, паведаміла Еўрарадыё загадчыца цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі Вольга Ляўко: “Можаце прыехаць і праверыць, яго тут ужо няма”.

Па словах Вольгі Ляўко, пасля 20-х чыслаў жніўня ідалам зоймуцца спецыялісты па кансервацыі. Паралельна навукоўцы вызначаць узрост самога дуба. І трэцяе, што зробяць археолагі — даследуюць тэрыторыю, прылеглую да месца, дзе знайшлі ідала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі