Дамову з “Газпрамам” Беларусь падпіша ў лістападзе

Беларусь і Расія падцвярджаюць гатоўнасць да падпісання кантракту па газе ў лістападзе. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-службу "Газпрома".

Паведамляецца, што бакі завяршаюць узгадненне палажэнняў кантракта на пастаўку і транспарціроўку расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі, а таксама здзелкі па павелічэнні долі "Газпрама" ў "Белтрансгазе" да 100%.

Дзеючы кантракт "Газпрама" і "Белтрансгазу" на пастаўку і транзіт газу сканчаецца 31 снежня 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі