Да суда ў турму надоўга трапляюць забойцы і… Варламаў

120522 Martin Varlamov.mp3

Час знаходжання пад вартай да суда могуць падоўжыць максімум на тэрмін да 18 месяцаў. Мадэльер Саша Варламаў за кратамі да суда ўжо год.

“У асноўным гэта за цяжкія… Ці то гэта забойствы, калі шмат удзельнікаў і трэба рабіць шмат экспертыз. Ці гэта гаспадарчыя справы, калі там дакументальныя, бухгалтарскія экспертызы. Ці з-за вялікіх аб’емаў працы”, - называюць у Генпракуратуры, каго могуць надоўга пакінуць пад вартай да суда. І… самі ўзгадваюць Варламава!


“Вось Варламаў ужо даўно. Ва ўзросце ўжо чалавек. Тым не менш называюць 500 пацярпелых і сведкаў, уяўляю, які там аб’ем працы. Там фізічна цяжка раней усё зрабіць”, - гавораць у Генеральнай пракуратуры.

“Вось Варламаў ужо даўно. Ва ўзросце ўжо чалавек. Тым не менш называюць 500 пацярпелых і сведкаў, уяўляю, які там аб’ем працы. Там фізічна цяжка раней усё зрабіць”

З 12 месяцаў мадэльер правёў чатыры ў турэмнай лякарні. У яго праблемы з пазваночнікам і 3 група інваліднасці. Як даведалася Еўрарадыё, да змяшчэння пад варту Варламаў збіраўся у лякарню на аперацыю.

“Яму патрэбная аперацыя. Пасля патрэбная рэабілітацыя. Магчыма, яму зробяць аперацыю і пакінуць у турме”, - расказвае пра Варламава дызайнер Людміла Лабкова. На “Беларускім тыдні моды” яна прысвяціла сваю калекцыю Варламаву.

Цяпер Людміла лістуецца з былым кіраўніком “Млына моды”. Ад сёлетняга конкурсу ў яе “слёзы наварочваюцца на вочы”.

Людміла Лабкова:Гэта местачковы дзіцячы конкурс. Да, ён праведзены нядрэнна, мне спадабаўся галаканцэрт. Але як дызайнер, скажу што перспектыв няма, запрашэнняў за мяжу няма, стажыровак няма. Калі глядзела па тэлебачанню, слёзы на вочы наварочваюцца. Міністр кажа, як гэта прыукрасна. А арганізатар, які гэта ўсе зрабуіў – у турме. І ніхто яго словам не ўзгадаў”.


Але нават з турмы Варламаў цікавіцца, чым жыве яго праект. І просіць напісаць пра гэта сяброў.

“Саша піша, ён усцешаны тым, што “Млын моды” праходзіць хоць у нейкім выглядзе. Прасіў напісаць што там і як прайшло. Усё што чула, я яму напісала”, - прыгадвае Людміла Лабкова.

 

“Саша піша, ён усцешаны тым, што “Млын моды” праходзіць хоць у нейкім выглядзе. Прасіў напісаць што там і як прайшло. Усё што чула, я яму напісала”.


Цяперашнія арганізатары “Млына моды” не падзяляюць конкурс на “Да Варламава” і “пасля”. І… не хочуць параўноваць падыходы да яго арганізацыі.

“У іх была свая канцэпцыя правядзення, у нас – сваю. Мы будзем працаваць так, каб гэта быў адукацыйны праект. Каб студэнты мелі магчымасць бачыць лепшыя узоры ў нашай краіне і за яе межамі. Адна справа калі мяняецца кіраўніцтва кампаніі. А тут змяніліся ўсе арганізатары. Але ўсе мінулыя напрацоўкі мы ўлічылі”, - расказвае намесніца старшыні аргкамітэта па правядзенню “Млына моды” Надзея Васільчанка.


І абяцае, што замежныя вандроўкі ў мадэляў і дызайнераў будуць. У бліжэйшых планах Фінляндыя, Літва і Латвія. І прыгадвае, што бюджэт фэста ў параўнанні з мінулымі гадамі скараціўся на дзве трэціх.

Дарэчы, Сашу Варламава, апроч іншага, вінавацяць у тым, што той браў грошы з бацькоў непаўналетніх дзяцей, каб тыя маглі паехаць за мяжу.

Нагадаем, дызайнера ўзялі пад варту 20 траўня 2011 года. Пацярпелымі і сведкамі па яго справе праходзяць больш за 500 чалавек. Варламава вінавацяць у незаконынм выкарыстанні грошай, вылучаных на фэст "Млын моды".

Фота: ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі