Гомельская вобласць "гатовая да пераводу на ваенны час"

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко (злева) ў бліндажы

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко (злева) ў бліндажы / mchs.gov.by

Гомельская вобласць "гатовая да пераводу на ваенны час" (не толькі МНС, але і "ўсе фармаванні грамадзянскай абароны"). Пра гэта 30 траўня заявіў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях РБ Аляксандр Худалееў. Ён прысутнічаў на двухдзённай трэніроўкі ратавальнікаў, якія адпрацоўвалі гатоўнасць да працы ва ўмовах вайны. Была праверана "гатоўнасць спецыяльных фарміраванняў, іх укамплектаванасць". "У цэлым сістэма рэгіёну гатовая пры неабходнасці да пераводу на ваенны час", — сказаў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях. І дадаў, што будуць уносіцца "некаторыя аператыўныя карэктывы".

У спецыяльнай трэніроўцы ўдзельнічалі не толькі ратавальнікі, але і кіраўнікі выканкамаў, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый.

"Вы ўсё бачыце тое, што адбываецца ў нас практычна за 30 кіламетраў ад Гомеля, літаральна "пад домам". Ідзе спецыяльная ваенная аперацыя [вайна ва Украіне], — гаварыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. — Ведаеце, вядома ж, якая абстаноўка склалася на заходніх рубяжах нашай Радзімы. Там на дадзены момант сабраная вялікая групоўка войскаў, якая толькі і глядзіць у наш з вамі бок. Да ўсіх магчымых варыянтаў развіцця падзей мы павінны быць гатовыя. І гатовыя не проста "на паперы".

Падобныя трэніроўкі ўжо прайшлі ў двух рэгіёнах Беларусі. Гомельская вобласць стала трэцяй.

Гомельская вобласць "гатовая да пераводу на ваенны час"
Гомельская вобласць "гатовая да пераводу на ваенны час"
Гомельская вобласць "гатовая да пераводу на ваенны час"
Гомельская вобласць "гатовая да пераводу на ваенны час"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі