Да новага альбома Red Hot Chili Peppers намалявалі вокладку

Брытанскі мастак Дэміэн Хэрст прыдумаў вокладку да новага альбома Red Hot Chili Peppers, які будзе называцца "I'm with You". На пласцінку трапяць 14 трэкаў, а на паліцах музычных крамаў яна з’явіцца напрыканцы жніўня. Нагадаем, гэта будзе першая праца “перцаў” за апошнія пяць гадоў, асаблівасць якой – адсутнасць на запісе гітарыста Джона Фрусчантэ. Яго замяніў Джош Клінгхофэр.

Дэміэн Хэрст – адзін з самых дарагіх мастакоў у свеце, аўтар знакамітага плацінавага чэрапа, інкруставанага дыяментамі пад назвай “З-за любові да Бога”. Дарэчы, чэрап пайшоў з малатка за 50 мільёнаў долараў.

Фота: www.facebook.com/ChiliPeppers

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі