Чэшскага прэзідэнта Мілаша Зэмана вінавацяць у кантактах з Лукашэнкам

Аднак чэшская газета “Млада Фронта ДНЭС” сцвярджае іншае. У артыкуле ад 29 студзеня 2013 года цытуецца выказванне беларуса Аляксея Ружэйнікава, які ўваходзіць у склад камітэту па нацыянальных меншасцях Карлаварскага рэгіёну. Па яго словах, сям’я Ружэйнікавых вельмі добра знаёмая з Мілашам Зэманам “яшчэ з часоў, калі той ляцеў дамаўляцца з беларускім дыктатарам, прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, які ў той час прыцясняў апазіцыю". Аляксей Ружэйнікаў узгадвае, як яго жонка пралезла ў самалёце праз ахову да Мілаша Зэмана і размаўляла з ім. “Хаця Аляксандр Лукашэнка не паслухаў Мілаша Зэмана, аднак я цаню, што ён быў адзіным палітыкам, які да яго паехаў”, — падкрэсліў Ружэйнікаў.

Як адзначае Беларускі дом у Празе, верагодней за ўсё, сустрэча Зэмана й Лукашэнкі — толькі фантазія Ружэйнікава. Тым не менш Беларускі дом у Празе адаслаў перадвыбарчай камандзе Мілаша Зэмана пытанне наконт магчымай сустрэчы з Лукашэнкам і планамі будучага прэзідэнта па падтрымцы палітвязняў Беларусі.

Фота — radio.cz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі