Чарговая страляніна ў ЗША: пяць забітых у штаце Ілінойс

Страляніна адбылася ў населеным пункце Манчэстар амерыканскага штата Ілінойс. Звесткі з месца падзеяў пакуль супярэчлівыя. Паводле некаторых крыніцаў, параненыя некалькі чалавек, у тым ліку адно дзіця, якое даставілі ў лякарню.

Падазраванага ў страляніне затрымала паліцыя пасля пераследу, які працягваўся каля дзвюх гадзін. Як інфармуе Lenta.ru, усе забітыя маглі быць чальцамі адной сям'і.

У Манчэстары пражывае каля 350 чалавек. Усе школы недалёка ад месца здарэння ў сераду, 24 красавіка, былі зачыненыя.

Фота — lifeusa.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі