Брэсцкі суд адмовіў Раману Кісляку ў праве не праходзіць дактыласкапію

Сёння Ленінскі суд горада Брэста разгледзеў заяву Рамана Кісляка, які хацеў запярэчыць павальнай дактыласкапіі.

Раман Кісляк: Адмовілі ў задавальненні скаргі на дактыласкапію. Я скардзіўся на Міністэрства ўнутраных спраў, Ленінскі РАУС і яго участковага інспектара, які прынёс мне накіраванне на дактыласкапію. Яшчэ раней, калі я быў затрыманы за распаўсюд газет, і яны мне круцілі руку, каб прымусіць адкачаць пальцы, я ім казаў: прыносьце накіраванне, позву, і я абскарджу.

Спадар Кісляк лічыць, што кампанія дактыласкапіі, якая разгарнулася пасля выбуху ў Мінску ў ліпені 2008 года, парушае прэзумпцыю невінаватасці і ўрэшце будзе скіраваная на тое, каб “пасадзіць пад каўпак” усіх іншадумцаў.


Праваабаронца ўжо запатрабаваў матывіровачную частку прысуду дзеля таго, каб звярнуцца з касацыяй у абласны суд. Пры патрэбе ён мае намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі