Брэсцкі праваабаронца паскардзіцца на гарвыканкам i мiлiцыю

Праваабаронца паведаміў Еўрарадыё, што сёння яму ўдалося азнаёміцца з рашэннем адміністрацыі горада аб правядзенні дзіцячага веласпаборніцтва 22 чэрвеня. Менавіта гэтае мерапрыемства стала падставай для закрыцця плошчы.

Праваабаронца звярнуў увагу на тое, што гарвыканкам пастанавіў зладзіць спаборніцтва 21 чэрвеня, за дзень да яго. А гэта супярэчыць закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, паводле якога заяўку трэба падаваць як мінімум за 10 дзён.

“У пастанове прапiсана, што аддзел iдэалогii мусiць загадзя папярэдзiць насельнiцтва ў мас-медыях аб запланаванай падзеi, чаго не было зроблена. Да ўсяго супрацоўнiкi мiлiцыi мелiся абмежаваць доступ на плошчу з 6-ай да 8-ай гадзiны вечара, але насамрэч пасля 8-ай гадзiны нiхто не здолеў туды патрапiць. Сыходзячы з усяго гэтага, я i буду складаць скаргу ў вышэйшыя iнстанцыi", — дадаў Сяргей Вакуленка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі