Як паведамляе БелаПАН, подпісы збіраюцца пад зваротам, які будзе накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў. Аўтары звароту прапануюць публікаваць бюджэт рэгіёна і справаздача пра яго выкананне на сайце гарвыканкама. Тамсама прапануецца публікаваць праект бюджэту і праводзіць па ім грамадскія абмеркаванні.
У лютым актывісты кампаніі ўжо звярталіся да мясцовых уладаў з такой прапановай, але безвынікова.
Фота — ansar.ru
Брэстаўчане хочуць ведаць бюджэт горада

Актывісты кампаніі "Гавары праўду!" 9 красавіка пачалі збор подпісаў за празрыстасць гарадскога бюджэту Брэста.
-
5:26 21.03.2023
-
12:58 25.07.2022