Брэсцкія дэмакраты "прапіяраць" тых, хто фальшаваў выбары

Адно з іх — пачаць негатыўную піяр-кампанію тых, хто “найбольш дагадзіў уладам у фальшаванні выбараў”.

Адмоўны піяр атрымаюць шматгадовыя старшыні выбарчых камісій і тыя, хто атрымаў падзякі ад улады за апошнюю выбарчую кампанію.

Агулам на форум 2 сакавіка сабраліся каля паўсотні актыўных удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прыехаў і экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

Удзельнікі форуму пагадзіліся, што сітуацыя цалкам залежыць ад прысудаў зняволеным кандыдатам у прэзідэнты і ўдзельнікам мірных пратэстаў на Плошчы. Прысутныя прагаласавалі за ўдзел у парламенцкіх выбарах 2012 года пры ўмове вызвалення палітвязняў і зменаў у выбарчым заканадаўстве. Аднак была прынятая дамова пра магчымаё зняццё кандыдатаў на апошнім этапе.

Гучалі на форуме і галасы тых, хто казаў аб прынцыповай немагчымасці існавання партый у цяперашняй сітуацыі, пра магчымасць і нават неабходнасць рабіць усё сваімі сіламі, без падтрымкі звонку.

Адзін з удзельнікаў паведаміў, што праз некалькі дзён на Эльбрусе з’явіцца бел-чырвона-белы сцяг. І для гэтага, адзначыў выступоўца, ён ні ў кога не прасіў фінансавай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі