BosaeSonca прадставіць "Залаты альбом", “Ili-ili” - беларускамоўны "list"

Праект “Жывы Тузін” рыхтуе дзве гучныя прэм’еры. Па-першае, мінская каманда BosaeSonca збіраецца прэзентаваць свой першы паўнафарматнік — “Залаты альбом”. За 6 гадоў існавання і пошукаў музыкі нарэшце зразумелі, як павінны выглядаць іх песні. Прадвеснікам альбома і прыкладам сучаснага гучання гурта стаў самотнік “Золатам”. Ад яго і ўтварылася назва пласцінкі. Музыкі ўдакладняюць, што ў на назву яны ўклалі не імкненне “да глабальнай папулярнасці”, а “глыбіню, рамантычнасць і цвёрдасць”, уласцівыя музыцы гурта.

Іх калегі — гурт “Ili-ili” таксама збіраюцца парадаваць сваіх прыхільнікаў. Нягледзячы на нядаўні выхад у свет дэбютніка “Past Perfect", каманда рыхтуе адмыслова для “тузіноўскага вечара” беларускамоўную праграму “list”. Музыкі кажуць, што шмат беларускамоўных песень яны напісалі будучы на гастролях з Купалаўскім тэатрам у Францыі.

Канцэрт адбудзецца 24 студзеня ў кавярні Loft. Яго вядучым традыцыйна стане Алег Хаменка. Наведвальнікаў чакаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі