Беразоўскі будзе пахаваны ў Лондане, побач з магілай філосафа (відэа)

Пра гэта паведамляе расійскі тэлеканал "Дождь", які спасылаецца на свае крыніцы. Нагадаем, раней разглядаўся варыянт пахавання расійскага алігарха на радзіме.

Паводле звестак тэлеканала, Барыса Беразоўскага павінны пахаваць на могілках Gunnersbury, дзе пахаваны філосаф Аляксандр Пяцігорскі, з якім алігарх сябраваў. Дата пахавання пакуль невядомая.

Нагадаем, цела расійскага алігарха яго ахоўнік знайшоў 23 сакавіка ў ваннай у яго доме ў англійскім графстве Беркшыр. Паводле дадзеных эксперта, прычынай смерці Барыса Беразоўскага магло стаць павешанне.


Пачынаецца расследаванне абставін смерці Барыса Беразоўскага

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі