Беларускія музыкі распачнуць вясну акустыкай

1 сакавіка музычны праект “Акустыка вясны” запрашае на чарговую сходку. Сёлета на сцэну Палаца Моладзі з акустычнымі сэтамі выйдуць каманды Hair Peace Salon, Karavan, Glofira і Hummuskiss.

“Наш праект паказвае гурты з унутранага і камернага боку, — распавядае пра мэту праекту арганізатар Аляксей Бразгоўка. — І гэта, мне падаецца, дапамагае раскрыцца музыкам, дапамагае слухачу інакш убачыць песні, што выконваюць гурты, і паглядзець на іх праз іншую прызму, праз іншы кантэкст”.

Аляксей дадае, што канцэрт звычайна праходзіць у песенна-размоўным жанры. Музыкі і слухачы абмяркоўваюць пэўную тэму, якая тычыцца музыкі. Гэта, у сваю чаргу прыдае атмасферы канцэрту разняволенасці. Канцэрт пачнецца ў 19.00 у тэатральнай зале Палацу Моладзі. Кошт квіткоў — 50 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі