Беларускія дэпутаты ў АБСЕ адмовіліся дыскутаваць з сястрой Саннікава

Удзел у ёй прымаюц каля 250 прадстаўнікоў з больш як 50 краінаў. Беларусь прадстаўленая парламентарамі Віктарам Гумінскім і Нінай Мазай. Параменцкая асамблея АБСЕ — адна з нешматлікіх міжнародных арганізацыяў, дзе ўдзельнічаюць беларускай Палаты прадстаўнікоў.

Адным з галоўных пытанняў парадку дня з’яўляецца беларуская праблематыка. 23 лютага там выступіла Ірына Багданава, сястра палітвязня Андрэя Саннікава, былога кандыдата ў прэзідэнты. Акрамя таго, працоўная група па беларускіх пытаннях у межах ПА АБСЕ арганізавала семінар, цалкам прысвечаны Беларусі. Як паведамляе nn.by, афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі адмовіліся ўдзельнічаць у семінары, на якім выступала Багданава. Яны заявілі, што ў нашай краіне няма палітычных вязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі