Беларускія блюзмэны ўшануюць памяць Святаслава "Света" Хадановіча

23-га красавіка на малой сцэне КЗ "Мінск" адбудзецца канцэрт памяці выбітнага беларускага музыкі, спевака і кампазітара, лідара блюзавага калектыву Svet Boogie Band Святаслава Хадановіча.

"У гэты дзень Свету было б 32 гады, - распавядае арганізатар мерапрыемства Павел Кашырын. - Мы робім вечар, на якім можна будзе паслухаць блюзы і ўзгадаць пра яго. Будуць людзі, якія ці гралі са светам, ці былі з ім добра знаёмыя”.

У канцэрце возьмуць удзел Steve Cramer Band, Ігар Варашкевіч ды Madera Hard Blues. Распачнецца імпрэза ў 19:00 і будзе цягнуцца каля 2-х гадзінаў. Квіткі каштуюць 70-80 тысяч. Набыць іх можна ў падземным пераходзе каля ГУМа, у пераходзе станцыі метро "Пл. Я.Коласа" ды ў касах КЗ "Мінск".

Нагадаем, піяніст, вакаліст, шоўмэн Святаслаў "Свет" Хадановіч трагічна загінуў у выніку ДТЗ 12 верасня 2008 года ў Мінску. У 2003 годзе ён сабраў квартэт "Svet Boogie Band", у якім з'яўляўся вакалістам ды аўтарам музыкі і тэкстаў. За пяць год існавання гурт выдаў два паўнавартасныя альбомы, сінгл ды два канцэртных DVD, якія безумоўна трапілі ў лік класікі беларускай музыкі.

Піяніст, вакаліст, шоўмэн Святаслаў "Свет" Хадановіч трагічна загінуў у выніку ДТЗ 12 верасня 2008 года ў Мінску. У 2003 годзе ён сабраў квартэт "Svet Boogie Band", у якім з'яўляўся вакалістам ды аўтарам музыкі і тэкстаў. За пяць год існавання гурт выдаў два паўнавартасныя альбомы, сінгл ды два канцэртных DVD, якія безумоўна трапілі ў лік класікі беларускай музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі