Беларускія апазіцыянеры ў Брусэлі прынялі зварот да кіраўніцтва ЕС

Гэта — "Еўрапейская Беларусь", "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", "Малады фронт", "Гавары праўду", Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", Саюз "За мадэрнізацыю", Беларуская партыя зялёных, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада", КХП-БНФ, рух "За свабоду!", Партыя свабоды і прагрэсу.

Падпісанты заявы заклікаюць інстытуты ЕС "прыкласці максімум намаганняў для дэмакратызацыі Беларусі", а дзеля гэтага "актывізаваць дзейнасць у гэтым кірунку".

"Мы разумеем, што толькі беларускі народ можа вызначыць дэмакратычную будучыню краіны, але для таго, каб гэта адбылося ў бліжэйшы час, нам неабходная ўсебаковая падтрымка з боку краін ЕС і самога Еўрапейскага Саюза, — цытуе заяву сайт "Хартыі-97". — Еўрапейскі Саюз павінен заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх рэабілітацыі, а таксама — да спынення палітычных рэпрэсій".

Сярод тых, хто падпісаў заяву — Зміцер Бандарэнка, Сяргей Каваленка, Юрась Губарэвіч, Алесь Міхалевіч, Алег Новікаў, Сяргей Вазняк, Аляксандр Атрошчанкаў (на даручэнне Станіслава Шушкевіча) ды іншыя. У дакуменце яны выказалі ўпэўненасць, што ў будучыні Беларусь стане сябрам Еўрасаюза.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі