Беларусь рыхтуе адказы на "атамныя" пытанні Літвы

Амбасадар прызнаў, што працэс міжнароднай ацэнкі ўздзеяння планаванай у Беларусі атамнай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе яшчэ не завершаны, і паведаміў, што зараз рыхтуюцца падрабязныя адказы на пытанні Літвы.

Дражын перадаў ноту, у якой сказана, што Беларусь прытрымліваецца ўсіх патрабаванняў Канвенцыі аб Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце.

Віцэ-міністр Літвы падкрэсліў, што інфармацыя, якую рыхтуе Беларусь, мусіць даць вычарпальныя і аргументаваныя адказы на ўсе пытанні, якія актуальныя для літоўскіх экспертаў і грамадства. Літва і надалей будзе патрабаваць жорсткага міжнароднага кантролю планаванай у Беларусі АЭС, перадае DELFI.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі