Беларусь рэкамендуе ЕС не ўмешвацца ў палітычную барацьбу ў іншых краінах

Гэтая заява прагучала падчас дэбатаў у рамках 18-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая праходзіць з 12 па 30 верасня.

Хвастоў падзякаваў краінам, якія падтрымалі Беларусь падчас гэтых дэбатаў. Гэта былі Паўночная Карэя і Сірыя. Таксама Хвастоў падкрэсліў, што беларускія ўлады будуць дамагацца, каб пытанне пра сітуацыю ў краіне было знятае з парадку дня Савета ААН па правах чалавека, перадае БелаПАН. Па яго словах, нездаволенасць прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі з'яўляецца ўмяшаннем ва ўнутраныя справы краіны, а абмеркаванне беларускага пытання паказала "ўсе дэфекты" Савета па правах чалавека.

У сваю чаргу прадстаўніца офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Кюнг-ва Канг падчас дэбатаў адзначыла, што Беларусь павінна прадэманстраваць рэальныя крокі па пераглядзе заканадаўства, каб прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі